среда, 26 апреля 2023 г.

Крот...

***
Ёсць хата, ёсць глеба і сэнсу ня трэба —
расце ўнутрох небыццё,
Ёсць сэрца, ёсць сонца,
імкнецца бясконца жыццё
да сьвятла
і цягнецца к зорам —
Па вокнах узорам разпоўзся мароз
і лёдам у людзях прарос —
Будзільнік, на працу і зноўку дадому,
а можна інакш —
У космасе ёсць пыласос —
у цэнтры галактыкі чорная дзірка
ўсё смокча, і смокча, і смокча —
усіх нас аднойчы засмокча.
Казалі калісьці што гэтыя дзіркі
насамрэч кратовыя норкі
і можна праз іх вандраваць па сусьвету —
У бабулі ў вёсцы ёсць крот —
таксама вандруе —
у дзірках увесь агарод.

Антон Дзінерштэйн, 10.07.2022.

Комментариев нет:

Отправить комментарий