***
Любоў і пустэча —
асноўныя рэчы,
што робяць магчымым
сусьвет чалавечы,
што робяць магчымым
быццё —
з нябыцця ствараюць жыццё
і разам ствараюць апоры
сумеснай грамадскай прасторы,
бо кожны чагось дадае
да сьвета ў якім існуе.
Антон Дзінерштэйн, 13.07.2023.
Комментариев нет:
Отправить комментарий